Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Голосование
Вам нравится сайт?
Всего 67 человек

Организация образовательного процесса на белорусском языке в учреждениях дошкольного образования

Дата: 6 марта в 15:43, Обновлено 27 апреля в 14:56

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!

         Аддзел адукацыі, спорту і турызму Добрушскага райвыканкама нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская.

         Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам.

         Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

         Для развіцця сеткі ўстаноў адукацыі (груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання вам неабходна пазначыць мову навучання пры пастаноўцы на ўлік вашага дзіцяці ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыi ў  кабінеце №32 аддзела адукацыі, спорту і турызму Добрушскага райвыканкама.

         Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі прапануем тэлефанаваць у аддзел адукацыі, спорту і турызму  Добрушскага  райвыканкама па тэлефоне 3 38 54.

         Адна з мэт дашкольнай адукацыі, гэта фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю.

         Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

У дашкольных установах педагогі рэалізуюць задачы раздзела “Развіццё маўлення” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі  зацвержанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.  Кожны тыдзень праходзяць заняткі, святы, гульні, віктарыны і іншыя мерапрыемствы на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы, краіны, вытокаў культуры беларускага народа.

       Адукацыйны працэсс на беларускай мове арганізован у двух разнаузроставых группах  ДУА «Ленінскі д/с-БШ» (Добрушскі раен, аг. Леніна)




 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.