Новости проекта
«Учитель для Беларуси»
Профилактика коронавируса
АТТЕСТАТ СООТВЕТСТВИЯ СИСТЕМЫ ЗАЩИТЫ ИНФОРМАЦИИ ИНФОРМАЦИОННОЙ СИСТЕМЫ ТРЕБОВАНИЯМ ПО ЗАЩИТЕ ИНФОРМАЦИИ
Голосование
Вам нравится сайт?
Всего 89 человек

Свавольствы і жарты, званок у МНС не цацкі

Дата: 10 февраля в 15:52, Обновлено 10 февраля в 16:21
37 просмотров

Добруш. Свавольствы і жарты, званок у МНС не цацкі.

Дзіцячая цікаўнасць не ведае межаў, і гэта цалкам вытлумачальна. Дзеці растуць і пазнаюць свет, праз ранкі робячы першыя крокі, калі вучацца хадзіць ці пачынаюць займацца, да прыкладу, якім-небудзь відам спорту.

Свет не стаіць на месцы і з няўмольнай хуткасцю рухаецца наперад, развіваюцца новыя тэхналогіі, удасканальваюцца сродкі сувязі. Яшчэ гадоў дваццаць таму, мы і ведаць не ведалі, што такое мабільны тэлефон, больш за тое, стацыянарны хатні не ў кожнага ў кватэры быў, а цяпер гэта гаджэт без якога дарослыя не могуць абыйсціся, а для дзяцей - гэта самая інавацыйная і дарагая цацка, якая выклікае павышаную цікавасць.

Дзеці вельмі любяць размаўляць па тэлефоне, для іх гэта нешта чароўнае, калі ў маленькім прыладзе яны чуюць голас роднага чалавека, які з ім жартуе і гуляе. Прачынаецца цікавасць і жаданне патэлефанаваць яшчэ.

Але чаго можа каштаваць бяскрыўдны званок дзяцей, якія без нагляду  дарослых вырашылі патэлефанаваць у службу выратавання?

Тэлефоны «101» і «112» гэта нумары ратавальнікаў, якія кругласутачна адказваюць на  званкі з пытаннем «Што ў Вас здарылася?». Ратавальнікі заўсёды распавядаюць пра тое, наколькі важна не сваволіць з такімі нумарамі тэлефонаў, што камусьці ў гэтую секунду сапраўды патрэбна дапамога, а Ваша свавольства можаз гуляць злы жарт з Вамі і ратавальнікі могуць не паспець на дапамогу да іншых. Пра тое, што да ратавальнікаў у гэты момант могуць дазвоньвацца вашыя сябры, мама ці тата.

Дзеці павінны ведаць тэлефоны ратавальнікаў і прычыны, па якіх трэба тэлефанаваць, і вядома аб тым, што дзіцячае свавольства і жарт не падстава званка ў МНС.

Паважаныя дарослыя, паўтарайце з дзецьмі тэлефоны службы выратавання і навучыце іх правільным званкам!

Старшы інспектар сектара прапаганды жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцюДобрушскага РАНС Андрюк Ірына

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.